Ближайшие пробеги

19 Октябрь 2024
Место проведения: Логойск
Жук-Трейл #27 Логойск
26 Октябрь 2024
Место проведения:
Припятский осенний марафон
03 Ноябрь 2024
Место проведения: Молодечно
Открытый кубок Молодечненского р-на по часовому бегу
03 Ноябрь 2024
Место проведения: д. Вязье, Осиповичский р-н
Дикий трейл

Друзья

ПроБЕГ в России и мире

Сайт федерации легкой атлетики

Первая тайминг компания

Беговая лига

Дарида

game-stream

Забег

Минский зоопарк

Дельфинарий NEMO

Клуб любителей бега «АМАТАР»


Юрий Колосовский из Латвии

Главная » Новости » 2016 » 2016_5 » Юрий Колосовский из Латвии



Для мяне падарожжа ў Ліепаю пачалося яшчэ ў чацвер. Начным цягніком дабраўся да Ліды, дзе мяне сустрэлі Ірына з Наталляй, з якімі на машыне даехалі да Гродна, каб там забраць яшчэ двух удзельнікаў нашага падарожжа – Міхаіла Лісоўскага і Андрэя Каранкевіча.

У асноўным 500-кіламетровы шлях з Гародні да Ліепаі ішоў праз Літву – мы скарысталіся гэтым, заехаўшы на пару гадзін у горад-курорт Палангу. Сонечнае цёплае надвор’е і вялікая колькасць людзей на пляжы не маглі не спакусіць нас пакупацца ў моры, тым больш што на наступны дзень абяцалі пахмурнае і халаднаватае надвор’е. Пакупаўшыся і паабедаўшы ў Паланзе, прыкладна за гадзіну даехалі да Ліепаі – партовага латышскага горада, вядомага сваімі песнямі, першым у Балтыцы трамваем, пляжамі з вельмі дробным пяском.

Засяліўшыся ў інтэрнат марскога вучылішча, ідзём на стадыён “Даўгава”, размешчаны ў гарадскім парку прыкладна за кіламетр ад месца нашага пражывання і толькі за якіх 200 м ад мора! Робім невялікую трэніроўку, расцяжку.

Пасля вячэры гуляем па горадзе, здзіўляючыся прыгажосці “Вялікага бурштыну” – сучаснай канцэртнай залы, якая стала сапраўдным ўпрыгожваннем горада. Пасля прагулкі сустракаемся ў інтэрнаце з латышскімі сябрамі-знаёмымі з Даўгаўпілсу, якія і дапамаглі нам трапіць у Ліепаю. Абмяняўшыся ўражаннямі пра алімпіяду, трэніроўкі і паездкі на розныя старты, ідзём адпачываць. Дарэчы, увечары ў Ліепаю прыехалі яшчэ двое беларусаў, якія разам з намі прынялі ўдел у чэмпіянаце, – сям’я Лемяшэўскіх (Аляксандр і Ірына) з Пінску.

Ранішні дождж і даволі моцны вецер псавалі настрой. Праўда, да пачатку спаборіцтваў додждж збольшага скончыўся, што дадало аптымізму.

Чэмпіянат Латвіі па лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў стартаваў а 10-й гадзіне стартам хадакоў на дыстанцыі 5 км. Кожны з удзельнікаў нашай паездкі настройваўся і рыхтаўваўся да свайго старту.

Ірына Крывеня і Андрэй Каранкевіч стартавалі на дыстанцыях 100 і 400 метраў, а вось Наталля Германюк прадстаўляла нас у тэхнічнай дысцыпліне – штурханне ядра – і стала там пераможцай у сваёй узроставай катэгорыі з вынікам 11 м 12 см!

Вынікі Ірыны і Андрэя таксама парадавалі. Ірына з часам 14,99 (100 м) заняла 2-е месца ва ўзроставай групе, як і на дыстанцыі 400 м. А вось Андрэй у сваёй узроставай катэгорыі стаў першым на дыстанцыі 400 м з часам 58,5 с, і другім на дыстанцыі 100 м з часам 13,07 с!

Аляксандр Лемяшэўскі ў скачках у вышыню з вынікам 1,75 стаў другім ва ўзроставай групе, а Міхаіл Лісоўскі годна праставіў Беларусь на дыстанцыі 1500 м, дзе з часам 4.59 стаў першым у сваёй узроставай групе!

Нарэшце, Юрась Каласоўскі ў бегу на 5000 м заняў 2-е месца ў сваёй узроставай групе (М35-39) з часам 17.54.

Агульны вынік каманды – 3 першыя месцы і 5 другіх ва ўзроставых групах! Шкада толькі, што арганізатары не ўзнагароджвалі замежных пераможцаў (хаця, наколькі я зразумеў, гэты быў адкрыты чэмпіянат Латвіі). Добра, што хоць у прыватным парадку пасля агульнай цырымоніі узнагарожвання нам далі медалі, якія адпавядалі занятым намі месцам ў той ці іншай дысцыпліне.

Паколькі спаборніцтвы працягваліся з 10 да 16 гадзін, то адразу пасля цырымоніі ўзнагароджвання мы накіраваліся дадому, затрымаўшыся па дарозе толькі на мяжы Латвіі і Літвы, каб пафатагравацца з заваяванымі медалямі і зладзіць невялікую, але ўрачыстую вячэру, падчас якой мы спакойна абмяняліся ўражаннямі ад паездкі.

А яны, нягледзячы на адсутнасць заслужаных кубкаў і пэўную зацягнутасць спаборніцтваў, былі станоўчымі! Як добра, што і ветэраны маюць магчымасць надалей служыць каралеве спорту не толькі як, напрыклад, трэнеры, але і як спартоўцы, дэманструючы добрую фізічную падрыхтоўку і выдатныя для свайго узросту вынікі!

Нельга не адзначыць, што вялікую дапамогу ў арганізацыі паездкі аказаў старшыня савета ветэранаў лёгкай атлетыкі Юрый Яўгеньевіч Крупіца, які пакрыў выдаткі на транспартныя расходы – шчыры дзякуй яму за гэта! Таксама хочацца выказаць падзяку генеральнаму сакратару БФЛА Аляксандру Бут-Гусаіму за дапамогу ў адкрыцці віз.

Усе ўдзельнікі паездкі ў Латвію сышліся на думцы, што варта і надалей прымаць актыўны удзел у такіх спаборніцтвах, але і ладзіць нешта падобнае ў розных куточках нашай Радзімы. Дык за справу, сябры!

Юрась Каласоўскі, Магілёў

Источник: bfla.eu

ОтменитьДобавить комментарий