Ближайшие пробеги

22 Декабрь 2024
Место проведения: Минск
Зимний Забег
28 Декабрь 2024
Место проведения: Минск
Карнавальный пробег-2024
12 Январь 2025
Место проведения: Кобрин
Крещенский забег - 2025
18 Январь 2025
Место проведения: Новополоцк
Ласіная сцежка. Паўночны вецер
25 Январь 2025
Место проведения: Щучин
VI легкоатлетический пробег «С друзьями на природе»
01 Февраль 2025
Место проведения: Минск
ЧЕМПИОНАТ БЕЛАРУСИ по легкой атлетике СРЕДИ ВЕТЕРАНОВ

Друзья

ПроБЕГ в России и мире

Сайт федерации легкой атлетики

Первая тайминг компания

Беговая лига

Забег

Клуб любителей бега «АМАТАР»


Ласіная сцежка

Главная » Положения » 2023 » 2023_2 » Ласіная сцежка

Сайт пробега

Бег па бездарожжы і крос-кантры лыжная гонка «Ласіная сцежка»
Trail running and cross country Ski race 
«Elk Path»

  1. Мэты і задачы
  • прапаганда фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і ўцягванне іх у рэгулярныязаняткі спортам;
  • умацаванне здароўя і павышэнне фізічнай падрыхтоўкі;
  • вызначэнне мацнейшых спартсменаў;
  1. Дата і месца правядзення.

Спаборніцтвы адбудуцца 4 лютага 2023 года г. Наваполацк, Баравуха 1, Вучылішча алімпійскага рэзерву (ВАР). 

· Каардынаты арэны спаборніцтваў: 55.592800, 28.615389

· Каардынаты паркоўкі: 55.591514, 28.613374

· Далей да месца старту па схеме пешшу.

· Інфармацыйная падтрымка спаборніцтваў http://elkpath.by/ @elpath.by

  1. Арганізатары і галоўная судзейская брыгада

Аддзел спорту і турызму Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта
Беларуская федэрацыя арыентавання
ІП Навiчэнка Антон Уладзiмiравiч
Галоўны суддзя: Навічэнка Антон Уладзіміравіч +375 33 6791705
Намеснік гл. суддзі: Вагін Андрэй Уладзіміравіч +375 33 3591702

  1. Праграма спаборніцтваў

22 км (EliteTrail), 11 км (AgeTrail), 6 км (OpenTrail), 3 км (YouthTrail), 1,5 км (KidsTrail), 300 м (BabyTrail), 30 км (EliteSki), 15км (AgeSki), 5 км (OpenSki), 3км (YouthSki), 1км (KidsSki).
09:30 - 12:30 Рэгістрацыя ў цэнтры спаборніцтваў
10:00 Адкрыццё спаборніцтваў
10:15 Старт BabyTrail на дыстанцыі 300 м (0-6 гадоў)
10:25 Старт KidsSki (7-9 гадоў) на дыстанцыі 1км
10:35 Старт YouthSki (10 - 15 гадоў) на дыстанцыi 3 км
10:45 СтартOpenSki на дыстанцыi 5 км
10:55 Старт KidsTrail на дыстанцыі 1,5 км (7-9 гадоў)
11:00 Старт EliteSki на дыстанцыі 30 км, AgeSki на дыстанцыі 15 км
11:10 Старт YouthTrail на дыстанцыі 3 км (10 - 15 гадоў)
11.40 Закрыццё дзіцячых трас
12:00 Узнагароджванне дзiцячых забегаў.
12:10 Старт EliteTrail на дыстанцыі 22 км, AgeTrail на дыстанцыі 11 км
12:25 Старт OpenTrail на дыстанцыі 6 км
14:40 Закрыццё ўваходу на другi круг EliteTrail дыстанцыі 22 км
15:00 Закрыццё ўваходу на апошнi круг EliteSki дыстанцыі 30 км
16:10 Закрыццё трас Trail, Ski
16:00 – 16:30 Узнагароджванне і закрыццё спаборніцтваў.

  1. Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў, і асобы, якія не маюць супрацьпаказанняў да фізічных нагрузак. Удзельнікі нясуць персанальную адказнасць за стан свайго здароўя, аб чым пры рэгістрацыі ў дзень старту даюць распіску арганізатарам спаборніцтваў. Удзельнік, які не даў распіску, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаецца.

Мужчыны і жанчыны спаборнічаюць асобна.

Удзельнік пры рэгістрацыі на сайце спаборніцтваў асабіста выбірае, у якім забегу ён удзельнічае:

  • Elite Trail - Мужчыны / Жанчыны (18+)
  • Age Trail
    • Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (16-45)
    • Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (46+)
  • Open Trail – Мужчыны / Жанчыны (14+)
  • Elite Ski- Мужчыны / Жанчыны (18+)
  • Age Ski
    • Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (16-45)
    • Узроставая група – Мужчыны / Жанчыны (46+)
  • Open Ski – Мужчыны / Жанчыны (14+)

Арганізатары пакідаюць за сабой права вылучэння дадатковых узроставых груп або аб'яднання існуючых.

Для рэгістрацыі ў цэнтры спаборніцтваў удзельніку неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, правы кіроўцы, студэнцкі білет, пасведчанне аб нараджэнні, пенсіённае пасведчанне).

Дзіцячыя забегі

  • Baby- Хлопчыкі / Дзяўчынкі (0-6)
  • Kids- Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-9)
  • Youth Trail - Хлопчыкі / Дзяўчынкі (10-15)

Дзіцячыя забегi

  • Youth Ski -  Хлопчыкі / Дзяўчынкі (10-15)
  • Kids Ski - Хлопчыкі / Дзяўчынкі (7-9)

Бацькі могуць суправаджаць сваіх дзяцей у праходжанні трасы. Пры рэгістрацыі адзін з бацькоў павінен падаць:

  • Дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў і дакумент, які сведчыць асобу дзіцяці.
  • Распіску аб персанальнай адказнасці аднаго з бацькоў за стан здароўя дзіцяці (будзе выдавацца на месцы старту).
  1. Умовы правядзення спаборніцтваў

Кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены нумар з электронным чыпам. Нумар павінен быць замацаваны на грудзях, ўдзельніка такім чынам, каб ён быў бачны суддзям на працягу ўсёй дыстанцыі.

Старт і фініш кожнага ўдзельніка будзе фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу, і дублявацца на відэакамеру. Праходжанне ўдзельнікам дыстанцыі будзе кантралявацца суддзямі.

Час старту і спіс удзельнікаў будуць на сайце спаборніцтваў http://elkpath.by/ а таксама размешчаны на стэндзе інфармацыі ў цэнтры спаборніцтваў.

Даўжыня дыстанцыі ў групе EliteTrail складае 22 км (2 круга па 11 км).
Даўжыня дыстанцыі ў групе AgeTrail - 11 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў OpenTrail групе - 6 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў YouthTrail узросту - 3 км (2 круга па 1.5 км)
Даўжыня дыстанцыі ў KidsTrail узросту - 1.5 км (1 круг)
Даўжыня дыстанцыі ў BabyTrail узросту - 300 м (1 круг)

Даўжыня дыстанцыі ў групе EliteSki складае 30 км (6 кругоў па 5 км).
Даўжыня дыстанцыі ў групе AgeSki - 15 км (3 круга па 5 км).
Даўжыня дыстанцыі ў OpenSki групе - 5 км (1 круг).
Даўжыня дыстанцыі ў YouthSki групе - 3 км (3 круга).
Даўжыня дыстанцыі ў KidsSki групе - 1 км (1 круг).

Параметры дыстанцый Ski могуць мяняцца ў сувязі з умовамі надвор'я.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на дыстанцыі.

  1. Харчаванне на дыстанцыі

Нашых спартоўцаў будзе акрыляць RedBull

На дыстанцыі Trail (22, 11 км) і Ski (30, 15 км) будуць знаходзіцца пункты харчавання (садавіна, вада, ізатонік, прысмакi).

Trail:

22 км - 5 пунктаў з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
11 км - 2 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
6 км - 1 пункт з пітной вадой.
3 км – 1 пункт з пiтной вадой.

Ski:

30км - 5 пунктаў з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
15 км - 2 пункты з пітной вадой, 1 пункт харчавання.
5 км - 1 пункт з пітной вадой.

  1. Выдаткі на правядзенне спаборніцтваў

Рэклама мерапрыемства, арэнда трас, разметка дыстанцыі, аплата харчавання суддзяў, хранаметраж, канцылярскія выдаткі і прызавы фонд фарміруецца са стартавага ўзносу і спонсарскай дапамогі арганізацый. Усе выдаткі па ўдзеле ў спаборніцтвах нясуць самі ўдзельнікі ці камандзіруючыя арганізацыі.

  1. Узнагароджанне

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць медаль фінішэра.
EliteSki, EliteTrail, AgeSki, AgeTrail - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі ад партнёраў.
KidsTrail, YouthTrail,YouthSki,KidsSki - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкаміі прызамі ад партнёраў.
OpenSki, OpenTrail - пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі.
BabyTrail - усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца падарункамі на фінішы.

  1. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і аплата стартавага ўзносу

Кожны ўдзельнік пры рэгістрацыі атрымлівае стартавы пакет, у які ўваходзіць:

  • Памятны медаль фінішэра;
  • стартавы нумар з чыпам хронаметражу і шпількамі;
  • буклет з неабходнай інфармацыяй аб страце;
  • спонсарскія падарункі;
  • анлайн вынікі;
  • пункт харчавання: садавіна, ізатонік;
  • пітная вада на фінішы;
  • пераапранальні;
  • туалет;
  • першая медычная дапамога.

Памерты стартавых узносаў у групы за чалавека ў залежнасці ад даты рэгістрацыі (кошт у BYN):

ОтменитьДобавить комментарий