Открытый Чемпионат Беларуси по рогейну
Главная » Новости » 2021 » 2021_7 » Открытый Чемпионат Беларуси по рогейнуМіністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Грамадская спартыўная арганізацыя
«Беларуская федэрацыя арыентавання»
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Старшыня Грамадскай спартыўнай арганізацыі «Беларуская федэрацыя арыентавання»
______________ А.І. Лабчэўскі
___.___.2021г.
Адкрыты Чэмпіянат Беларусі па рагейну
7-8 жніўня 2021
Вёска Уланаўшчына Маладзечанскага раёна
Арганізатары
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Грамадская спартыўная арганізацыя «Беларуская федэрацыя арыентавання»
Томашава Хельга – дырэктар
Томашаў Аляксей – галоўны суддзя
Драждзянюк Данііл – галоўны сакратар
Марчук Валерый - кантралёр федэрацыі
Цэнтр спаборніцтваў
Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, вёска Ўланаўшчына.
Каардынаты цэнтра спаборніцтваў
54°12'53" 27°00'11"
Праграма спаборніцтваў
Субота, 7 жніўня
07:00 Адкрыццё цэнтра спаборніцтваў, пачатак рэгістрацыі
10:00 Выдача мап удзельнікам класа Рагейн-24
12:45 Брыфінг для класа Рагейн-24
13:00 Старт Рагейн-24
21:00 Заход сонца
21:01 Заход месяца
22:00 Выдача мап удзельнікам класаў Рагейн-12, Роварны Рагейн-12
Нядзеля, 8 жніўня
00:45 Брыфінг для класаў Рагейн-12, Роварны Рагейн-12
01:00 Старт Рагейн-12, Роварны Рагейн-12
04:42 Узыход месяца
05:37 Узыход сонца
05:00 Выдача мап удзельнікам класаў Рагейн-6, Роварны Рагейн-6
06:45 Брыфінг для класаў Рагейн-6, Роварны Рагейн-6
07:00 Старт Рагейн-6, Роварны Рагейн-6
09:50 Брыфінг для класа Рэтра-арыентаванне ў заданым накірунку
10:00 Старт Рэтра-арыентавання ў заданым накірунку, старт Рагейн-Open
13:00 Фініш для ўсіх класаў
13:30 Закрыццё фінішу і агучванне вынікаў
14:30 Публікацыя канчатковых вынікаў
15:00 Урачыстае ўзнагароджанне
21:00 Закрыццё цэнтра спаборніцтваў
Мапа
Цэнтаральная частка мапы створана на падставе картаграфічных працаў Валерыя Зайцава, Аляксандра Кудрашова ды іншых. Палявыя работы 2019 года.
Для ўсіх класаў рагейна маштаб 1:50 000 H=10м фармат А3+.
Для дыстанцыі у заданым накірунку і Рагейн-Open маштаб 1:15 000 H=5м фармат А4.
Легенды для рагейну тэкставыя. Для рэтра-арыентавання ў сыбалях. Мапы ламінаваныя
Пры вялікай колькасьці заяўленых удзельнікаў арганізатары пакідаюць за сабой магчымасць зьмяніць фармат друка з А3 на А2 і адпаведна павялічыць маштаб мапаў.
Мясцовасць і жывёльны свет
Мясцовасць даволі ўзгорыстая (Аляхновіцкае ўзвышша) на лясных абшарах, знаходзіцца ад 181 да 313 метраў вышэй за ўзровень мора. Рэльеф на поўначы стромкім уступам падыходзіць да забалочанай Нарачанска-Вялейскай нізіны. На паўднёвым захадзе абмежавана далінай Заходняй Бярэзіны, на паўночным усходзе — далінай Вушы. Лес пераважна змешаны. Сустракаюцца гушчары, лесасекі. Зарослыя і цяжка пераадольныя мясціны. Гідраграфія не развітая, але разнастайная: рака Заходняя Бярэзіна, крыніцы, ручаі, вадапоі для жывёлаў, стаўкі, балотцы. Дзікі трапляюцца часта, у лесе вялася гадоўля алянёў.
Удзельнікі
Удзел бяруць спартсмены ў складзе зборных каманд абласцей, клубаў, а таксама спарстсмены, якія удзельнічаюць асабіста. Склад рагейн-каманды 2-3 спарстмена. Колькасць каманд ад вобласці, клуба не абмежавана.
Класы ўдзельнікаў:
Рагейн-24, бегам
Рагейн-12, бегам
Рагейн-6, бегам
Рагейн-6, роварны
Рагейн-12, роварны
Рэтра-арыентаванне ў заданным накірунку (дыстанцыя мінулых часоў па сучаснай мапе, даўжыня прыблізна 14 км)
Рагейн-Open
Группы:
X |
Мінімум адзін мужчына і адна жанчына |
M |
Мужчыны |
W |
Жанчыны |
O |
Агульны залік, без абмежаванняў па ўзросце, улічваюцца вынікі ўсіх спартоўцаў команды па класу. |
J |
Юніёры, усе ўдзельнікі каманды маладзей за 20 год |
V |
Ветэраны, усім удзельнікам каманды 40 гадоў і болей |
SV |
Супер-ветэраны, усім удзельнікам каманды 55 гадоў і болей |
UV |
Ультра-ветэраны, усім удзельнікам каманды 65 гадоў і болей |
* |
Дзіцячая, адзін з удзельнікаў каманды маледзей за 14 год, якога суправаджае адзін з бацькоў |
Склад каманды 2-5 чалавек
Чэмпіёны Беларусі па Рагейну вызначаюцца толькі ў класе Рагейн-24, бегам: групы MO, WO, XO.
Калі ў камандзе ёсць удзельнік маладзей за 16 год, то ў камандзе павінен прысутнічаць удзельнік, старэйшы за 18 год, які будзе несці адказнасць за здароўе падлетка.
Клас Рэтра-арыентаванне ў заданым накірунку – удзел асабісты (арыентаванне па старой дыстанцыі, спланаванай у 90-х гадах).
Адзнака
SportIdent
Арганізатары прадастаўляюць чыпы ўсім удзельнікам каманды. Пры жаданні выкарыстоўваць свой чып (не рэкамендуецца выкарыстоўваць чыпы 8 серыі) – паведаміце пра гэта ў форме заяўкі ў графе SportIdent.
Кантрольныя пункты абсталяваныя прызмай са святлоадбівальнымі элементамі, базай кантрольнай адзнакі з нумарам кантрольнага пункта.
Пры адсутнасці на кантрольным пункце базы (па прычыне крадзяжу або іншых прычынах) - дапускаецца фотаадзнака (фота ўсёй каманды ў месцы, дзе прадбачылася КП), з наступным прадастаўленнем справаздачы суддзям на фінішы.
Для праходжання дыстанцыі на кожнага члена каманды чыпы мацуюцца бранзалетамі. У выпадку страты чыпа, прадастаўленага арганізатарамі, удзельнік абавязаны аплаціць яго кошт.
Заяўка
Googlе-форма, запаўняе адзін з удзельнікаў каманды
Пазначыць: Інфармацыя аб капітане: Імя, Прозвішча, год нараджэння, пол, назва каманды, клас, узрастовая група, інфармацыя пра іншых удзельнікаў каманды, зніжка, тэлефон ці іншы сродак сувязі
Аплата
Велічыня стартавага ўзнёска пазначана ў разліку на аднаго ўдзельніка ў беларускіх рублях:
|
Рагейн 24, 12, роварны рагейн 12 гадзін |
Рагейн 6, вела-6 гадзін, рэтра-арыентаванне |
да 10 ліпеня |
15 |
10 |
да 22 ліпеня |
20 |
15 |
да 1 жніўня |
30 |
25 |
да 8 жніўня |
45 |
40 |
Зніжка
Студэнтам 33%, пенсіянерам і дзецям - 50%
Дзецям да 6 год удзел бясплатны
Валанцёрам - 66%
Суддзям - 100%
Рэквізіты аплаты
Безнаяўна
Грамадская спартыўная арганізацыя "Беларуская федэрацыя арыентавання».
Адрас: 220034, г. Мінск, вул. Чапаева, д. 3, памяшканне 36, блок 60. УНП 100172873.
Банк: Аддзяленне №1 ЗАТ "БСБ Банк", г. Мінск, БІК (код банка): UNBS BY2X. Адрас банка: г. Мінск, пл. Свабоды, 4.
Разліковы рахунак: BY21 UNBS 3015 1204 1310 4000 1933 (для правядзення спаборніцтваў).
Квітанцыю аб аплаце дасылайце ў дзень аплаты на паштовую скрыню rogain.minsk@gmail.com.
Наяўнымі
Па ведамасьці ў цэнтры спаборніцтваў.
Рэгістрацыя
Пры рэгістрацыі ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў, удзельнікі абавязаны:
- даць квітанцыю аб аплаце (калі аплата праз банк, і раней квітанцыя не была адпраўлена на пошту rogain.minsk@gmail.com);
- даць распіску аб адказнасці за сваё здароўе, запоўненую загадзя або на месцы рэгістрацыі;
- прайсці праверку абавязковага рыштунка.
Пры правядзенні аплаты праз банк і адсутнасці квітанцыі аб аплаце, просьба паведаміць аб сітуацыі, якая склалася, загадзя.
Правілы, падлік вынікаў
Чэмпіянат Беларусі па Рагейну праводзіцца ў адпаведнасці з правіламі ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання» і Міжнароднай федэрацыі рагейна.
Час фінішу для ўдзельнікаў усіх класаў агульны - 13:00, 08.08.2021
Штрафныя балы за пратэрміноўку кантрольнага часу налічваюцца ў памеры 1 бал за кожную распачатую хвіліну пасля заканчэння кантрольнага часу. Камандам, што перавысілі кантрольны час 30 хвілін, месцы не прызначаюцца.
Пратэсты
На працягу сарака пяці хвілін пасля заяўленага часу фінішу каманда можа далажыць арганізатарам: пра любую каманду, якая, як лічыцца, парушыла правілы, ці можа падаць пісьмовы пратэст аб любых дзеяннях арганізатараў, якія, на думку ўдзельнікаў, зрабілі спаборніцтвы несправядлівымі.
Узнагароджванне
Чэмпіёнамі Рэспублікі Беларусь па рагейну прызнаюцца ўдзельнікі каманд класа Рагейн-24 гадзіны бегам у групах MO, WO, XO, якія занялі першае месца сярод сваіх групаў.
Узнагароджваюцца ўсе ўдзельнікі каманд ўсіх класаў, якія занялі прызавыя месцы.
Абавязковы рыштунак
Тэлефон
Шалом для раварыстаў
Святловяртальныя элементы
Медыцынская аптэчка (бінт, антысэптык, пластыр, абезбольваючы сродак, нашатырны спірт, нітрагліцэрын)
Рэкамендацыі па рыштунку
Мабільны тэлефон з мэсэнджэрам Тэлеграм. Роварны замок. Ліхтарык. Наяўныя грошы. Фотакамера.
Фінансаванне
Выдаткі, звязаныя з правядзеннем спаборніцтваў, нясуць арганізатары.
Выдаткі па ўдзелу каманд (праезд, пражыванне, харчаванне на дыстанцыі, аплата стартавага ўзносу, набыццё неабходнага рыштунку - аптэчка, компас, ліхтар) за кошт камандзіруючых арганізацый або асабістых сродкаў удзельнікаў.
Бяспека
Перасоўванне па аўтамабільных дарогах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі дарожнага руху. Па трасе Мінск-Маладзечна перасаоўвацца забаронена.
У выпадку канфліктных або неадкладных сітуацый паведамляйце аб здарэннях праз тэлеграм канал https://t.me/rogainingBY і зьвязвайцеся з суддзямі па тэлефоне.
Медыцынская аптэчка знаходзіцца ў цэнтры спаборніцтваў. У цэнтры спаборніцтваў прысутнічае лекар ці суддзя, здольны аказаць першую медыцынскую дапамогу.
УДЗЕЛЬНІКІ БЯРУЦЬ УДЗЕЛ У СПАБОРНІЦТВАХ ПАД АСАБІСТУЮ АДКАЗНАСЦЬ!
Цэнтр спаборніцтваў
Размяшчэнне ўдзельнікаў у намётах. Трэба браць свае намёты, спальнікі, дыванкі, Каму неабходна дадатковая дапамога з размяшчэннем, варта загадзя папярэдзіць.
Харчаванне
Вада: калонка ля цэнтра спаборніцтваў; а таксама на мапе будуць пазначаны месцы, дзе можна набраць пітную ваду. Харчаванне будзе наладжана ў базавым лагеры.
Каманда Rogaining.by выступае за ахову навакольнага асяроддзя. Просьба удзельнікам завітваць у цэнтр спаборніцтваў са сваім посудам і не карыстацца аднаразовымі пластыкавымі сталовымі прыборамі.
Транспарт
з Мінска
- Электрычкі Мінск-Маладзечна (да станцыі Краснае, Ласі або Маладзечна)
- Аўтобус Маладзечна АВ-Свечкі (праз Уланаўшчыну),
- адпраўленне з Маладзечна 06:25 15:00 сб, нд,
- ад прыпынку Краснае (чыг. станцыя Краснае ) 07:08, 15:41 сб, нядз.
- Прыбыццё ў в. Уланаўшчыну 07:43, 16:15 сб, нд.
Варыянт: На электрычцы да станцыі Краснае, затым на аўтобусе да Уланаўшчыны.
з Уланаўшчыны
- Аўтобус Свечкі-Маладзечна АВ (праз Уланаўшчыну, Краснае), адпраўленне са Свечак 07:55, 16:30 сб, нядз.
Інфармацыйныя рэсурсы
Кантакты
Аляксей Томашаў
+375336280948