Ближайшие пробеги

27 Апрель 2024
Место проведения: Минск
12-ти часовая ходьба
27 Апрель 2024
Место проведения: Ошмяны
Ошмянская весна
27 Апрель 2024
Место проведения: агрогородок Гайна, Логойский район
Жук-трейл №26 Гайна. + BACKYARD
28 Апрель 2024
Место проведения: Минский р-н, д. Волковичи, РЦОП ВВС
Поход выходного дня
28 Апрель 2024
Место проведения: Минский р-н, д. Волковичи, РЦОП ВВС
Эко-трейл
09 Май 2024
Место проведения: Щучин
«Щучинская десятка»
11 Май 2024
Место проведения: Брест
"Забег первых"
19 Май 2024
Место проведения: Минск
ONERUN
25 Май 2024
Место проведения: Гомель
Сожский полумарафон-2024
25 Май 2024
Место проведения: около д. Бриничево
16-й марафон Налибоки 2024
16 Июнь 2024
Место проведения: Гродно
Гарадзенская Вандроўка 2024
22 Июнь 2024
Место проведения: Минск
Минский Ультрамарафон 2024

Друзья

ПроБЕГ в России и мире

Сайт федерации легкой атлетики

Первая тайминг компания

Беговая лига

Дарида

Минский зоопарк

Дельфинарий NEMO

Клуб любителей бега «АМАТАР»


Впечатления участника 2-го Щучинско забега "С друзьями на природе"

Главная » Новости » 2021 » 2021_1 » Впечатления участника 2-го Щучинско забега "С друзьями на природе"

Уражаньні аб удзеле ў звышмарафоне пад Шчучынам

Сёньня пашчасьціла ўдзельнічаць у трэйлавым прабегу-звышмарафоне, арганізаваным камандай маіх землякоў са Шчучыншчыны. 

І хоць я і не быў гатовы бегаць, але адмовіцца ад паездкі на сваю радзіму, у блізкія і знаёмыя для мяне мейцы не мог. Хаця б  ля вогнішча пасядзець, павітацца з бегунамі,…..

Усё адбылося лепей, чым  спадзяваўся. 

Спадабалася траса, падрыхтаваная арганізатарамі. Яны, відаць, немалыя намаганьні прыклалі каб яе знайсьці, падрыхтаваць. Добра былі арганізаваны і самыя спаборніцвы.

Было заяўлена две дысцыпліны. Шасьцігадзінны бег і дадатковая — 3-х гадзінны. 

Удзельнікаў прыехала 17 чалавек. 8 чалавек беглі 6 гадзін і 9 чалавек — 3 гадзіны. 

Беглі і самыя арганізатары. Галоўны арганізатар, Віктар Лісоўскі, нават перамог сярод «моцнай»  паловы. Стаўлю ў двукоссе не выпадкова. 

Сямёра  мужчын удзельнічала. Двое набегалі за 6 гадзін па 48 км (16 кругоў па 3,02км). Гэта Лісоўскі Віктар і Бунас Анатоль. Лісоўскі на нейкія паўхвіліны прыбёр раней. Таму першае мейсца ў яго. Двое прабеглі 15 кругоў (45км). Гэта Шабанаў Алег і я. Салянік Алег прабёг 14 кругоў (42км280м). І двое са Шчучыншчыны набеглі 10 кругоў (30км). Прычым адзін з арганізатаў. На яго плячах і руках была і падрыхтоўка трасы, і нарыхтоўка дроў для вогнішча, і само вогнішча, і разметка трасы. А таксама дастаўка лічыльнікаў і памочнікаў на трасу, дастаўка прадуктаў, і, магчыма многае яшчэ, чаго я не ведаю. На астатнім крузе, пад час бегу, (бёг астатнім невыпадкова) пасьпеў сабраць усю разьметку, уклаўшыся ў 6 гадзін хвіліна ў хвіліну. 

Дзяўчына са Шчучына (Паліна Бараноўская), якая была адзінай у дысцыпліне «6 гадзін», набегала 57 км, значна апярэдзіўшы ўсіх мужчын. 

Як прабеглі тыя, хто стартаваў на 3 гадзіны - не ведаю. 

Улічваючы маю непадрыхтаванасьць, лічу мой вынік дастойным. Не спадзяваўся, што столькі прабягу. 

Арганізатары разчысьцілі амаль усю трасу. Нам не прыйшлося таптаць сьнег. Там дзе не прайшліся арганізатары з рыдлёкаю для сьнегу, была каляя ад аўто. Там было сьлізкавата. Але такіх адрэзкаў было пару штук, і яны былі кароткімі. Каму было сьлізка, маглі бегчы па неглыбокім сьнезе ля каляі. Але амаль усе беглі па каляі, выбіраючы наіменей сьлізкія мейсцы. 

Харчаваньне задаволіла ўсіх. Я нават амаль нічога не даставаў са сваіх запасаў. Дастаткова было і прапанаванага арганізатарамі. 

Ужываў садавіну, гарбату, печыва Гарбата была на выбар: салодкая, без цукру, цяплейшая, трошкі астыўшая. 

Праз 3 гадзіны і ў канцы быў прапанаваны суп з гародніны (боршч), які я з задавальненьнем праглынуў не адну порцыю.  Боршч быў таксама ў двух варыянтах:  з мясам і вегетарыянскі.  Прапаноўвалася таксама сала.  На астатніх кругах я з задавальненьнем пачаставаўся  канапкамі са смачным варэньнем. 

Былі яшчэ і іншыя прадукты. Не памятаю што, бо не ўжываў.  Мне з ліхвою хапіла і пералічанага. 

Са сваіх запасаў еў толькі шакаладку, якая на холадзе «удзеравянела» так, што разсмоктваў   амаль  цэлы круг невялічкія кусочкі. 

А іншае, з узятага з сабою, нават не даставаў, бо яно таксама халоднае, трэба было б траціць час на разагрэў ля вогнішча., нейк «замарочвацца».  Навошта? Хапала прапануемага арганізатарамі. І яно было цёплае. 

Надвор’е таксама не падвяло, па вялікаму рахунку. Для зімовага перыяду было дастаткова цёпла. Тэмпература трохі вышэй нуля. «Сьнежнай кашы» пад нагамі не было, дзякуючы намаганьням арганізатараў. У другой палове дня трошкі пачаў крапіць дождж. Яле ён нам не вельмі дакучаў. Трошкі намокла, набрыняла, верхняе адзеньне. Да ніжняга, да цела, вада не дабралася.  

Пасьля бегу мы сабраліся ля вогнішча, частаваліся, размаўлялі. Там жа і узнагароджаньне адбывалася. Над вогнішчам быў нацягнуты тэнт. І тут арганізатары паклапаціліся. Так што нам было дастаткова цёпла і ўтульна, і «за карак» не капала зьверху. 

Карацей кажучы, уражаньні самыя пазітыўныя. 

Асаблівая падзяка Віктару Елаеву за тое, што ён нас з Салянікам Алегам з камфортам даставівіў на трасу ад цягніка. А пасьля спаборніцтваў не даў нам з Алегам прагуляцца пад дробным дожджыкам да аўтобуснай станцыі.  Давез нас туды. 

Другі раз Віктар Лісоўскі са сваёю дружнаю кампаніяй арганізуе і праводзіць  у такім фармаце «Сустрэчу сяброў на прыродзе».  Да спадобы прыйшоўся такі фармат. 

Вялікая падзяка ўсім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы і правядзеньні гэтага мерапрыемства. 

24.01.2021                                                                                                                 Уладзіслаў Сосна 

 

 

ПРОТОКОЛ ЗДЕСЬ

ФОТО с пробега

Trubkina 25 Янв 2021 в 13:15 # Ответить
Отличный пробег.
Организаторам и волонтёрам - всем большое спасибо!
Отдельное спасибо за костёр и тент. Не дали замёрзнуть и промокнуть.
У меня есть предложение - летом сделать аналогичный пробег со стоянкой на озере Гаёвка (озеро недалеко от Щучина). Что-то мне подсказывает, что там будет очень хорошо.
Виктор 25 Янв 2021 в 15:50 # Ответить
Гаевка - это не самое хорошее место в окрестностях Щучина.Озеро почти исчезло,да и бежать там особо некуда.Мест много,У меня есть мысли по организации многоэтапного трейла.Но боюсь загадывать.Вторые сутки я тоже очень хотел провести,но не получил ни разрешения ,ни финансовой помощи,так что пока немного подождем.
Ирина 25 Янв 2021 в 17:06 # Ответить
Благодарим за организацию!
Нам все очень понравилось!!!
Приедем еще!
Олег 28 Янв 2021 в 23:13 # Ответить
Все было чудесно, спасибо Виктору и его команде!

ОтменитьДобавить комментарий