Ближайшие пробеги

22 Июль 2018
Место проведения: Санкт-Петербург
29-й марафон "Белые ночи"
28 Июль 2018
Место проведения: Мядель
«Водный Забег»
28 Июль 2018
Место проведения: Минск
12-ти часовой бег «САМОПРЕОДОЛЕНИЕ»
10 Август 2018
Место проведения: Горнолыжный комплекс "Логойск"
«BisonRace»
25 Август 2018
Место проведения: г. Жодино
«Зомби Ран»
26 Август 2018
Место проведения: Солигорск
«Шахтер-Трейл»
09 Сентябрь 2018
Место проведения: Минск
Минский полумарафон
28 Сентябрь 2018
Место проведения: Лида
Ультрамарафон «Самопреодоление»

Друзья

ПроБЕГ в России и мире

Белорусская федерация легкой атлетики

ЦФОР Заводского района

Клуб бега Виктория

Минский зоопарк

Дельфинарий NEMO

Новый драматический театр

КЛБ Run4Fun

naperegonki

Октябрьский ФОЦ

Клуб любителей бега «АМАТАР»


Бяжы, Вольга, бяжы

Главная » Новости » 2015 » 2015_3 » Бяжы, Вольга, бяжы

Вольга Мазуронак штодня спускаецца з пятага паверха шматпавярховіка ў Каменнай Горцы, дзе жыве, і бяжыць да Драздоў. Так двойчы на дзень. Для кагосьці — гэта дзіва, а для яе бегаць — штодзённая праца, як для рабочага выточваць дэталі на заводзе. У перапынку першай трэніроўкі мы затрымалі Вольгу на 40 хвілін і распыталі аб захапленні бегам, спартыўнай хадой, пра нядаўні міжнародны мінскі паўмарафон, у якім наша гераіня стала пераможцай. З гэтага і пачалі.

— Ідэя арганізаваць у нашай сталіцы паўмарафон стала для вас нечаканасцю?

— Безумоўна. Яшчэ напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі са мной рабілі інтэрв’ю і спыталі, ці хацелася б мне, як лёгкаатлетцы, каб у Мінску правялі маштабныя спаборніцтвы па бегу? І я сказала, што, зразумела, хачу. Бо для нас гэта сапраўднае жыццё, свет, у якім мы жывём. Мяркую, што ўсе госці, якія прыехалі да нас на паўмарафон, ацанілі забег пазітыўна. Праўда, прызнаюся шчыра, я сумнявалася ў тым, што ўсё з першага разу можа так добра атрымацца. Пастаянна езджу па свеце, параўноўваю забегі, і магу сказаць: мінскі паўмарафон прайшоў годна.

— 16 тысяч удзельнікаў для паўмарафону — гэта…

— Лічба, якая ўражвае. А калі б у Мінску беглі марафонскую дыстанцыю, колькасць бегуноў была б яшчэ большай! Для параўнання прывяду прыклад. У Лондане, Нью-Ёрку, Бостане, гарадах, што прымаюць самыя буйныя марафоны, на старт выходзяць больш за
20 тысяч. Самы вялікі здолеў сабраць 27 тысяч чалавек. Таму для Мінска, маленькай Беларусі, для першага паўмарафону лічба ў 16 тысяч вельмі сур’ёзная.

— Ці атрымалася ў арганізатараў сабраць канкурэнтаздольных сапернікаў?

— З марафонскай эліты былі толькі наша Аляксандра Дуліба і ўкраінец Віталь Шафар, які перамог сярод мужчын. Бег таксама вядомы звышмарафонец Уладзімір Котаў. А так, калі адштурхоўвацца ад удзельнікаў, паўмарафон мне нагадаў чэмпіянат краіны.

— Што ж тады зрабіць, каб прывезці славутых афрыканцаў ці амерыканцаў?

— Мяркую, што даволі моцныя замежныя спартсмены падцягнуцца ў наступным годзе. Па вялікім рахунку 30 мільёнаў, якія атрымалі пераможцы, для паўмарафону добрыя грошы. Але каб прывезці тытулаваных бегуноў, пераможцаў Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету, трэба панесці нямалыя грашовыя затраты. Аднак і сёлета замежнікаў сустрэлі добра, размясцілі для пражывання ў гасцініцы высокага ўзроўню.

— Дыстанцыя праходзіла праз цэнтр горада. Ці была яна камфортнай для бегу?

— Усе сышліся ў тым, што траса была цяжкаватая. Здавалася б, Мінск — горад не горны, але цэнтр увесь у горках. І 10-кіламетровае кола складалася са спускаў і пад’ёмаў. Атрымліваецца, беглі ўвесь час па няроўнасцях.

— А ці адчувалі падтрымку гледачоў?

— Хапала тых, хто апладзіраваў, крычаў, падказваў. Склалася ўражанне, што беглі ўсе. Нават гледачы. Афіцыйна ўдзельнічалі больш за 16 тысяч чалавек. Яшчэ каля трох тысяч далучыліся падчас забегу.

— Разам з вамі ў марафоне ўдзельнічаюць аматары, многія з якіх не вырашаюць спартыўных задач, а проста адпачываюць. Фатаграфуюцца падчас прабегу, кантактуюць з заўзятарамі. Ці дастаўляюць шэраговыя ўдзельнікі дыскамфорт прафесіяналам?

— Я не думаю, што прафесіянал будзе доўга бегчы разам з аматарамі і адчуваць нейкі дыскамфорт. Але ў Мінску зрабілі правільна, калі арганізавалі два колы, а не тры. Са мной аднойчы здарыўся не вельмі прыемны інцыдэнт. Я бегла «палавінку» з трыма коламі ў Польшчы. І так атрымалася, што апошняе кола прафесіяналы завяршалі разам з аматарамі. Перада мной было вельмі шмат людзей. Напрыканцы прыходзілася літаральна прадзірацца скрозь іх, гучна гаварыць, ляпаць па плячах тых, хто бег і слухаў музыку ў навушніках. У выніку я з кімсьці сутыкнулася і на самым фінішы саступіла кенійцы, з якой змагалася за перамогу.

— Для турыста такі масавы забег можа сведчыць аб тым, што ў нас даволі развітая культура бегу.

— Так, і дзякуючы гэтаму павышаецца аўтарытэт краіны. За апошнія пяць гадоў бег у нас увайшоў у моду, стаў прэстыжным заняткам. На Каменнай Горцы, дзе я жыву, па вечарах бегаюць даволі шмат людзей. Відавочна, што людзі прыйшлі з працы, універсітэта, надзелі звычайныя кеды і пабеглі па сцежках. Безумоўна, у Францыі, Польшчы бегавы рух з’явіўся даўно. Мы ў гэтым плане крыху спазніліся, аднак бег, паўтаруся, набірае папулярнасць.

«Трэнер абяцаў, што паеду на Ямайку»

— Вы адразу пачалі бегаць доўгія дыстанцыі?

— Першапачаткова займалася спартыўнай хадой. Сама нарадзілася ў Казахстане, але пераехала з бацькамі ў Плешчаніцы, дзе і распачалася мая спартыўная кар’ера. Аднак з тэхнікай хады ў мяне нічога не атрымлівалася. Мне пастаянна на спаборніцтвах выносілі папярэджанні, дыскваліфікоўвалі. Гэта зламала, і я вырашыла пайсці ў марафон. І дзякуй Богу, што так атрымалася.

— Спартыўная хада не самы папулярны від спорту.

— Так і ёсць. Наша настаўніца па фізкультуры неяк правяла крос паміж шостымі і сёмымі класамі. Я перамагла. Для яе гэта было так нечакана, што яна адразу параіла мне пайсці займацца спартыўнай хадой. Маўляў, у цябе талент, яго трэба развіваць! Ну а трэнер вучылішча алімпійскага рэзерву мне паабяцаў, што на спаборніцтвы буду ездзіць у Францыю, палячу на Ямайку, куды, па яго словах, ужо ездзіла адна дзяўчынка з Плешчаніц. Ужо толькі з-за адной Ямайкі я была гатова пайсці ў секцыю.

— Першыя бегавыя красоўкі выдалі ў спартыўнай школе?

— Не. Так званыя «марафонкі» і «хадоўкі» заўжды каштавалі вялікіх грошай. На той момант, а гэта было гадоў чатырнаццаць таму, за іх трэба было заплаціць 50 долараў. Без дапамогі трэнера мне б іх бацькі не набылі. Але ён прыйшоў да нас, пачаў расказваць пра мае здольнасці, чэмпіянаты свету, пра тое, што мне патрэбен спецабутак. У выніку бацька паслухаў усе гісторыі і даў мне гэтыя грошы. Берагла красоўкі як зрэнку вока. Выступала ў іх гадоў пяць. Клеіла і перайклейвала. Ну а потым пачала зарабляць нешта сама і купіла новыя.

«Вясковая дыскатэка дасць фору гарадской»

— Бацькі падтрымлівалі спартыўныя захапленні?

— А мне падаецца, яны нават не ведалі, што я займаюся спортам. Пакуль яны былі на працы, я паспявала прыйсці са школы, узяць форму і пайсці на трэніроўку.

— Чым, акрамя спорту, можна было займацца ў Плешчаніцах?

— Калі казаць пра адпачынак, любая вясковая дыскатэка яшчэ дасць фору сталічным клубам, — усміхаецца Вольга. — Але на танцы часу не было. Увесь час займалі трэніроўкі, зборы, спаборніцтвы. Ды і наогул, мне падаецца, што для Плешчаніц вучылішча алімпійскага рэзерву — гэта амаль адзіная магчымасць для таго, каб можна было кудысьці прабіцца.

— Ніколі не было жадання кінуць гэты спорт і займець новую прафесію?

— Усё расло, як камяк снегу. У дзяцінстве трэнер нешта абяцаў, пасля з’явіліся мары стаць алімпійскай чэмпіёнкай. Часу на думкі аб сыходзе не было. Праўда, калі ў жыцці бываюць пераломныя моманты (такія, як траўмы ў дарослым спорце), альбо сутыкаешся з несправядлівасцю, гэта ламае. Аднак кінеш красоўкі, панаракаеш, выплачаш усё, і пайсці, пакінуць гэту справу сам сабе не дазволіш. Марафон насамрэч даволі перспектыўны від лёгкай атлетыкі. І калі ты маеш жаданне, ставіш перад сабой мэты, шанц «зрабіць» сябе ёсць.

— І марафон, і спартыўная хада даволі складаныя віды спорту. Я бачыў, як ужо на фінішы спартсмены ад стомы падаюць і губляюць прытомнасць.

— Са мной падобнае здарылася на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы. Нешта змяшалася ў маёй галаве. Я папераблытвала кругі, раней фінішавала, аддала ўсе сілы, а аказалася, трэба бегчы яшчэ адзін круг… У прытомнасць прыйшла хутка. Аднак падобнае здараецца, і гэта адзіны мінус у нашым спорце. З-за гэтага я супраць таго, каб фініш спартсменаў паказвалі па тэлебачанні. Я разумею, што СМІ хочацца перадаць публіцы нешта незвычайнае. І калі аператары бачаць, як у кагосьці, напрыклад, пайшла пена з роту, адразу бягуць і здымаюць. Але ніхто ад падобнага асалоду не атрымае. Публіка не павінна гэтага бачыць.

«Канцэнтрацыя і яшчэ раз канцэнтрацыя»

— Вольга, вы больш гадзіны знаходзіцеся на дыстанцыі. Увесь гэты час канцэнтруецеся выключна на бегу, альбо думаеце пра пабочныя рэчы?

— Не, выключна канцэнтруюся. У мяне часам пытаюцца: «Пра што ты думаеш, калі бяжыш?» Толькі пра тое, як перагнаць саперніцу ці ўцячы ад яе. Я ніколі не разглядаю славутыя мясціны, якія трапляюцца на дыстанцыі. Лонданскі марафон (Вольга сёлета ў ім заняла 9-е месца. — Аўт.) праходзіў па шыкоўных вуліцах, фініш быў каля каралеўскага палаца. Мы прабягалі пад Таўэрам. Калі вярталіся ў аэрапорт, менеджар расказваў і паказваў месцы, па якіх праходзіла траса. А я сядзела, глядзела і не магла нават узгадаць, што тут бегла.

— Вы сталі чэмпіёнкай першага маштабнага мінскага паўмарафону. Што далей?

— Рыхтуюся да Алімпіяды, якую ў наступным годзе прыме Рыа-дэ-Жанейра. Гульні — мая мара, да якой імкнулася ўсё жыццё. І мне вельмі хочацца падысці да іх на піку ўсёй сваёй жыццёвай кар’еры. Ну а ў лістападзе я буду ўдзельнічаць у Стамбульскім марафоне. Мэта адна — перамога.

Тарас ШЧЫРЫ

 Інфармацыя з сайта zviazda.by/

тренер Божий 08 Ноя 2015 в 22:53 # Ответить
А чего не участвовала на соревновании по марафону в Чемпионате Мира в пекине 2015......
admin 09 Ноя 2015 в 12:13 # Ответить
Стамбульский марафон - международный старт, который проводится ежегодно, начиная с октября 1979 года. С 2012 года марафон стал проводится в ноябре. Трасса асфальтирована, в основном плоская, перекрыта от машин. Единственный марафон в мире, который проводится одновременно в двух частях света - в Европе и Азии. Марафон начинается в азиатской части города рядом с первым Босфорским мостом. Трасса проходит по самому мосту, откуда открывается великолепный вид на пролив Босфора и Стамбул. Спортсмены увидят многие достопримечательности, такие как Голубая мечеть, собор святой Софии. Финиш состоится на стадионе в европейской части. Дистанция марафона проходит по трем мостам, один через Босфор, два через залив Золотой рог. В этом году пройдет 15 ноября. Пожелаем Ольге предельной концентрации на дистанции, чтобы сбылась ее цель и она победила на этом марафоне, ну а после победного финиша чтобы смогла не спеша осмотреть все стамбульские достопримечательности.

ОтменитьДобавить комментарий